Віншаванне Прэзідэнта Беларусі хрысціянам, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня
"Светлае свята нагадвае аб тым, што вялікі духоўны шлях кожнага чалавека пачынаецца з нараджэння ў сэрцы маленькіх парасткаў веры, надзеі і любові. Вечныя хрысціянскія каштоўнасці надаюць нам сіл, аб'ядноўваюць народы і кантыненты, натхняюць на бескарыслівае служэнне бліжняму, заклікаюць да ўзаемапавагі і пошуку кампрамісаў", - гаворыцца ў віншаванні.