Як павінны быць абсталяваны купелі для вадохрышчанскіх купанняў, расказалі ў МНС
"Месцы для купання абсталёўваюцца на адлегласці ад месцаў скіду сцёкавых вод, а таксама іншых крыніц забруджванняў. Дно павінна быць пакатым з глыбінёй ад 1,2 да 1,8 м, вычышчаным ад расліннасці і без рэзкіх перападаў. Важна, каб месцы для купання былі правераны на адсутнасць падземных крыніц, віроў і плыней большых за 0,5 м/с", - падкрэсліў Андрэй Войцік.