Сабаленка прайграла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Дубаі
У 1/16 фіналу другая ракетка свету сустракалася з харвацкай тэнісісткай
Доннай Векіч, якая займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу, і ўступіла ў
трохсэтавым паядынку - 7:6 (7:5), 3:6, 0:6. У матчы за выхад у
чвэрцьфінал саперніцай Векіч будзе румынка Сарана Кырсця (22).