Як у Цэнтрвыбаркаме рэагуюць на паступаючыя звароты грамадзян, расказала Балдоўская
"Мы стараемся у ручным рэжыме вырашаць усе сітуацыі па тых званках, якія
нам паступаюць. У ЦВК цяпер ідуць і пісьмовыя звароты, у адпаведнасці з
заканадаўствам яны павінны разглядацца на працягу дзвюх гадзін, але не
пазней за час заканчэння галасавання. Усе гэтыя патрабаванні
заканадаўства выконваюцца, мы аператыўна рэагуем на ўсе паступаючыя ў
Цэнтрвыбаркам пытанні", - сказала Алена Балдоўская.