"Памяць пакаленняў у імя будучыні". Усебеларускі патрыятычны праект стартаваў у Магілёўскай вобласці
Як расказала кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і
ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская, гэта
будзе адзін з ключавых праектаў, прымеркаваных да падрыхтоўкі і
святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі. "Ён прызначаны далучыць
кожнага школьніка, кожнага студэнта да мерапрыемстваў па ўвекавечанні
гэтай знамянальнай гістарычнай даты", - адзначыла яна.