Беларускія баскетбалісты выйшлі ў 1/4 фіналу турніру Сусветнага фестывалю моладзі
У першы дзень мужчынскіх спаборніцтваў беларусы атрымалі перамогі над
казахстанскай камандай "Барсы Атырау" - 20:11 і расійскім квартэтам
"АлтайБакет" з Барнаула - 19:12. Такім чынам, беларуская дружына BeST
заняла першае месца ў групе В і сёння вечарам пазмагаецца з абхазскім
АДУ ў паядынку за выхад у паўфінал.