"Для мяне гэта будзе вялікі вопыт". Васілеўская аб двухсутачнай схеме збліжэння з МКС
"Так, у нас двухсутачная схема. Але, шчыра кажучы, усё, што ні
робіцца, - да лепшага. Я ўжо ў гэтым пераканалася. І для мяне гэта будзе
вялікі вопыт. Мы правядзём двое сутак у караблі, і ў нас будзе больш
часу адаптавацца да бязважкасці, больш часу паглядзець на нашу цудоўную
Зямлю. Калі мы прыляцім на станцыю, я ўпэўнена, што мы будзем адчуваць
сябе добра", - сказала Марына Васілеўская.