Гарнасько выйшла ў фіналы практыкаванняў з мячом і абручом на другім этапе Кубка свету
Кубак свету па мастацкай гімнастыцы не з'яўляецца кваліфікацыйным
турнірам на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы. Прадстаўніцы гэтага
віду спорту з нашай краіны выступіць на галоўным старце чатырохгоддзя
ўжо не змогуць. Апошняя ліцэнзія на Гульні ад Еўропы будзе разыграна на
чэмпіянаце кантынента ў маі, на які беларускія і расійскія грацыі не
дапушчаны.