На рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе пераважаць спад узроўняў вады
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу
раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і
Магілёўскай абласцей. Тэмпература вады ў рэках павысілася і складае ад
плюс 9,4 да плюс 18 градусаў, а ў вадаёмах - ад плюс 11 да плюс 15
градусаў.