Дадатнае сальда знешняга гандлю БУТБ з пачатку года склала $138 млн
Паводле даных БУТБ, у бягучым годзе ў якасці прадаўцоў і пакупнікоў на
біржавой пляцоўцы выступаюць рэзідэнты 36 дзяржаў. Самымі актыўнымі
замежнымі ўдзельнікамі таргоў на сённяшні дзень з'яўляюцца кампаніі з
Расіі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана і Казахстана.