Латвія пачала капаць процітанкавыя равы каля граніцы з Беларуссю і Расіяй
Паводле даных партала, уздоўж граніцы з Расіяй і Беларуссю ваенныя
створаць ланцуг апорных пунктаў - абарончыя ўмацаванні, розныя
перашкоды, склады боепрыпасаў. Дзяржава на працягу пяці гадоў плануе
патраціць на стварэнне агульнай балтыйскай лініі ўмацаванняў 303 млн
еўра.