Карэспандэнт БЕЛТА стала пераможцам у адной з намінацый конкурсу "Натарыят і СМІ"
Перад урачыстай цырымоніяй старшыня Беларускай натарыяльнай палаты
Наталля Барысенка адзначыла прафесійную работу журналістаў, дзякуючы
якой да грамадзян своечасова даносіцца вельмі важная інфармацыя ў
зразумелай форме. Старшыня БНП падзякавала ўдзельнікам конкурсу за
цікавасць да прафесіі натарыуса, разуменне важнасці таго, што ён робіць
на сваім рабочым месцы.