Дзяржмузеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна
У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае
мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Наведаць бясплатна
можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных
выстаў). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.