Беларускія весляры Юрэня і Трушкіна заваявалі алімпійскія ліцэнзіі
Удзел у спаборніцтвах прымалі весляры з 37 краін Еўропы, беларускую
каманду прадстаўлялі дзесяць спартсменаў. У другі і апошні дзень турніру
пуцёўкі на Гульні-2024 разыгрывалі адзіночкі, алімпійскія ліцэнзіі
атрымалі пераможцы фіналаў, а таксама ўладальнікі другіх месцаў.