Лукашэнка расказаў кранальную гісторыю пра ветэрана, з якой сядзеў на парадзе ў Маскве
Кіраўнік дзяржавы сёння раніцай на Краснай плошчы глядзеў парад у гонар
79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разам з ветэранам
Кацярынай Еўдакімавай. У кадр трапіў кранальны момант, як Аляксандр
Рыгоравіч папраўляў каўнер яе курткі: у Маскве ў гэты час ішоў снег і
было вельмі ветрана.