Новы жылы корпус на 105 месцаў адкрылі ў доме-інтэрнаце ў Шаркаўшчынскім раёне
Трохпавярховы корпус для тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, узводзілі з
нуля, будаўніцтва яго пачалося ў лістападзе 2022 года. Ва ўстанове
сацыяльнага абслугоўвання пражываюць 170 чалавек, і для паляпшэння ўмоў
іх знаходжання даўно наспела пытанне рэканструкцыі, паколькі меўся
толькі корпус 1970-х гадоў пабудовы.