Баскетбалісткі "МІНСКА" сталі сяміразовымі чэмпіёнкамі Беларусі, перамогшы "Гарызонт"
Пасля дзвюх дамашніх вікторый каманда Андрэя Ваўлева сёння ў Маладзечне
сустрэла ўпартае супраціўленне з боку падапечных Наталлі Трафімавай, але
ўсё ж змагла атрымаць трэцюю вікторыю - 72:66 і заваявала сваё сёмае
золата нацыянальнага першынства.