Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Гарадзенскі абласны Савет “дэпутатаў” істотна зменіцца 

Склад Гарадзенскага абласнога Савету значна абновіцца – гэта вынікае са спісу зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за кандыдатаў у аблсавет 29-га склікання, піша “Гарадзенская праваабарона”.

Сярод «правераных кадраў» вертыкалі – рэктарка Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, рэктар Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэту Ігар Жук, генеральная дырэктарка ААТ «Молочный мир» Марына Анікеева, галоўны доктар УЗ «Гарадзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» Андрэй Янушка, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гарадзенскага абласнога выканкаму Павел АшурыкАндрэй Скурат, генеральны дырэктар Лідскага прадпрыемства «Бел-Пласт-Інтэрнэшнл» Анатоль Вялікін, дырэктарка УА «Наваградскі дзяржаўны каледж» Эльвіра Сарока, цяперашняя старшыня Гарадзенскага абласнога савету Алена Пасюта.

За час сваёй кадэнцыі некаторыя ранейшыя прадстаўнікі абласнога дэпутацкага корпусу пайшлі на больш высокія пасады: Андрэй Садоўскі (раней дырэктар ААТ «Прынёманскі», а зараз старшыня Дзятлаўскага райвыканкаму, Юрый Аляксей (раней дырэктар камунальнага УП «Гроднааблкінавідэапракат», а зараз генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм», Віктар Лісковіч (раней намеснік старшыні аблвыканкаму, а цяпер старшыня Гарадзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў). Яны ўжо ня будуць засядаць у абласным савеце.

Сярод тых, хто зараз захацеў стаць дэпутатам абласнога савету: генеральны дырэктар хакейнага клубу «Нёман» Аляксандр Крыскін, начальніца ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Алена Клімовіч, намеснік старшыні ГА «Беларуская федэрацыя гандболу» Андрэй Барбашынскі, старшыня Бярозаўскага гарвыканкаму Валерый Яводзік і многія іншыя, што выявілі сваю стараннасць на дзяржаўнай службе і адданасць вярхоўнай уладзе.

Агулам па вобласці па 60 акругах зарэгістраваныя 61 ініцыятыўная група па зборы подпісаў. З 61 чалавека ажно 27 прадстаўляюць партыю «Белая Русь», па адным – Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі (ЛДПБ) і Камуністычную Партыю Беларусі (КПБ). У спісе 44 мужчыны і 17 жанчын.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *