ФК “Віцебск” на выяздзе згубіў перамогу
Нашы футбалісты другі круг нацыянальнага першынства пачалі выяздным паядынкам супраць “Гарадзеі”. Матч выдаўся досыць галявым. Вельмі спадабаўся першы тайм у выкананні віцяблян. Аднак шкада, што нашых хлопцаў падвяла рэалізацыя. А цяпер па парадку. Лік на табло адкрыў галіадор “Віцебска” Іон Нікалаеску. Праз некалькі хвілін ён жа меў выдатны шанец павялічыць перавагу, але мяч пасля яго […]