Трэнд на гарлячкі: як упрыгажэнні з бісеру скараюць сацсеткі і жаночыя сэрцы
Гарлячка — шыйнае жаночае ўпрыгажэнне з бісеру, якое штодзённа насілі беларускі Гомельшчыны ў мінулым стагоддзі. За апошні год гэты аксесуар набыў папулярнасць сярод беларусак па ўсім свеце. Прымяраем на сябе беларускі народны чокер і размаўляем з дзяўчатамі, якія падтрымліваюць аднаўленне прыгожай традыцыі.