Добавить новость
Старая мельница (Поставы)
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

“Галоўнае — запраграмаваць сябе на поспех»


Пастаўчанка Святлана Таміліна працуе праграмістам у раённым вузле паштовай сувязі. Аднак камп’ютары, аперацыйныя сістэмы, вылічальныя праграмы — гэта толькі работа, а не лад жыцця. У вольны час яна любіць сесці за піяніна, найграць любімыя мелодыі, якія супакойваюць, натхняюць. Такія ж эмоцыі дорыць і рукадзелле. Нядаўна Святлана асвоіла абсалютна новы для сябе від творчасці — робіць з атласных стужак упрыгажэнні для валасоў.


Гэта дзіўная тэхніка родам з Японіі і называецца канзашы. Аснова работ — кветкі, якія рукадзельніцы вырабляюць са стужак або кавалкаў тканіны, складваючы палоскі ў бутоны і пялёсткі. Гэтыя элементы мацуюцца рознымі спосабамі на жаночыя аксесуары для валасоў. Пра гэта я даведалася з сацыяльных сетак, дзе Святлана актыўна дзеліцца фотаздымкамі сваіх крэатыўных работ. Сярод іх — дзіцячыя заколкі, шпількі, павязкі, абручы… У творчым “арсенале” ёсць і не менш арыгінальныя тапіярыі (дэкаратыўныя вырабы з самых розных матэрыялаў, якія па форме нагадваюць дрэўцы).



Нядаўна на старонцы С. Тамілінай з’явіўся здымак з кірмашу-выставы ў літоўскім Швянчонісе, дзе яна сядзіць сярод некалькіх соцень сваіх работ. Гэта падзея і стала нагодай для нашай сустрэчы.

— Я вельмі люблю спрабаваць штосьці новае, — пачала размову Святлана. — А тут ідэя сама мяне знайшла. Калі працавала ў Пастаўскім бюро тэхнічнай інвентарызацыі, неяк зайшла дзяўчына, якая прадавала свае яркія рознакаляровыя вырабы са стужак. Памятаю: узяла адну заколку, круціла-круціла яе ў руках і ніяк не магла зразумець, як гэта зроблена. Значыць, трэба абавязкова даведацца! Знайшла ў інтэрнэце патрэбную інфармацыю. Там жа прагледзела мноства ўрокаў. Купіла неабходны матэрыял. І за справу!

Першая работа расчаравала: аказалася грубай і “нязграбнай”. Але дзяўчына рук не апусціла. Наадварот, з’явіліся азарт і жаданне ўдасканальвацца. Крыху вопыту, цярплівасці — і наступныя ўжо радавалі. Новаму захапленню пачала прысвячаць большасць свайго вольнага часу.
— Не надакучыла? — цікаўлюся. Але па здзіўленым позірку суразмоўцы разумею, што пытанне бессэнсоўнае.
— Работа карпатлівая, але не аднастайная. Ідэй хопіць на гады наперад! — пачула ў адказ.



Пра выставу-кірмаш у Швянчонісе — а яна штогод збірае самых розных майстроў — Святлана даведалася выпадкова: у Паставы прыяз­джала маміна сяброўка з гэтага горада. Яна таксама жыве творчасцю — вышывае стужкамі карціны. Прапанавала паказаць свае работы больш шырокаму колу. Хіба можна адмовіцца? Тым больш што Святлана любіць бываць у Літве. Яна нара­дзілася ў Вільнюсе, там пражыла з бацькамі тры гады, пакуль тыя не пераехалі ў Беларусь.



Паездка ў Швянчоніс у маладой творцы пакінула шмат уражанняў. Яна не ўтойвала, што напярэдадні крыху хвалявалася: для такой шырокай аўдыторыі прэзентавала свае работы ўпершыню. Але супакоілася, калі людзі пачалі падыходзіць, шчыра цікавіцца, захапляцца. Такі інтарэс натхняе на новыя дасягненні.
Творчых планаў у Святланы шмат. Наогул, яна любіць вучыцца. Нядаўна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — на завочным аддзяленні атрымала спецыяльнасць праграміста. Мае дыплом і Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Праўда, як там апынулася, сёння ўспамінае з усмешкай.

— Я вучылася ў СШ №5, з дзяцінства мяне вабіла музыка, — расказвала дзяўчына. — 7 гадоў вучылася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. У гэтым кірунку марыла і надалей працягваць адукацыю, але абставіны не дазволілі гэта зрабіць. Без вялікага энтузіязму пайшла вучыцца ў каледж. Цяпер разумею, што выбар быў правільным. Спецыяльнасць праграміста запатрабаваная і перспектыўная.
Святлане падабаецца жыць у Паставах. Тут яе падтрымліваюць бацькі, складваюцца адносіны і ў калектыве. У вольны час таксама любіць вандраваць. Так, у пачатку кастрычніка пабывала ў Варшаве — паездку арганізаваў райкам прафсаюзаў. Нярэдка ездзіць у Літву.



Паўгода назад захапілася спортам — наведвае фітнес-залу фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Мае і яшчэ адзін любімы занятак — дапамагае вырошчваць цюльпаны. У Таміліных іх у цяпліцы расце… больш за тры тысячы. Усе яны зацвітаюць напярэдадні 8 Сакавіка і ідуць на продаж. А вось догляду патрабуюць ці не круглы год. Праўда, асноўную работу ў цяп­ліцы выконвае тата Васілій Гаўрылавіч — ён ведае ўсе шматлікія нюансы гэтай, здавалася б, немужчынскай справы, захапленне якой, дарэчы, перадалося яму па спадчыне.

У бліжэйшай будучыні Святлана Таміліна хоча заняцца яшчэ і вырабам дэкаратыўных рэчаў з палімернай гліны. Цікавяць і фларыстыка, упрыгожванне банкетных залаў. Праўда, гэта пакуль толькі ў марах. “На шчасце, яны маюць уласцівасць здзяйсняцца. Галоўнае — запраграмаваць сябе на поспех, дакладна ведаць, чаго хочаш, і тады ўсё атрымаецца”, — рэзюмавала дзяўчына.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота прадаставіла
 С. ТАМІЛІНА.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *