IV. Мандэла — не зламаўся, не пакаяўся
Першае, што я ўбачыў у Яганэсбурскім аэрапорце, — вялізны білбард з Нэльсанам Мандэлам: «Вітаем у Паўднёвай Афрыцы!» Чарнаскуры дзядуля глядзеў на мяне і ўсьміхаўся беласьнежнымі зубамі. У яго позірку сапраўды ёсьць нешта, што заварожвае. Я сустракаў Мандэлу паўсюль: у перадавіцах газэтаў, на плякатах ва ўнівэрсытэце, на памятных шыльдах і ў выглядзе скульптураў. Кніжкі, сувэніры, кішэнныя календарыкі — паўсюль цытаты і партрэты. Ягоная паўсюдная прысутнасьць нават раздражняе. Дзеці майго... Читать дальше...