Дагнаць і перагнаць... Манголію
Ёсьць дзяржавы, стэрэатыпнае ўяўленьне пра якія фармуецца яшчэ да таго, як туды трапляеш. Узорам падобнага самападману — Манголія. Шматгадовы савецкі сатэліт вядомы найперш тым, што пераскочыў з фэадалізму ў сацыялізм, сьмела мінуўшы стадыю капіталізму. Цяпер, падаецца, імкліва кампэнсуе тую пасьпешлівасьць. Тым ня меней, аддаленасьць ад заходняй цывілізацыі і сьціплае месца на міжнароднай арэне пераўтварылі вялізную тэрыторыю ў «белую пляму», ствараючы ілюзію, што ў гэтым кутку ніякіх зрухаў не адбываецца. Читать дальше...