У Віцебску ўлады прапанавалі прадпрымальнікам гандляваць выключна беларускімі таварамі
Такая прапанова прагучала ад намесьніка старшыні аблвыканкаму Алега Мацкевіча. Аднак прадпрымальнікі не пагадзіліся: яны па-ранейшаму патрабуюць адмены прэзыдэнцкага ўказу № 222 і права выбару для сваіх пакупнікоў.