Беларускія гітарысты прычыніліся да сусьветнага рэкорду для кнігі Гінэса
1 траўня ў менскім клюбе «Каёт» сабраліся беларускія гітарысты дзеля падтрымкі міжнароднай музычнай акцыі Thanks Jimi Festival, якая зь ініцыятывы польскага гітарыста Лешка Чыхоньскага ладзіцца ад 2003 году, калі на гарадзкой плошчы Ўроцлава сабраўся зводны аркестар з 588 гітарыстаў. Музыкі сынхронна выканалі славутую тэму Джымі Гэндрыкса «Hey Joe». У 2009 годзе фэстываль патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса: у адначасовым выкананьні гэтай песьні паўдзельнічалі 7344 гітарысты. Сёлета да ўсталяваньня... Читать дальше...