Лукашэнка пра Мікалая: «Я не хачу, каб ён пасьля мяне быў прэзыдэнтам»
У інтэрвію ТАСС кіраўнік Беларусі распавёў пра свайго малодшага сына Мікалая.
У інтэрвію ТАСС кіраўнік Беларусі распавёў пра свайго малодшага сына Мікалая.
Якое ўнутрыпалітычнае значэньне будуць мець сёлетнія выбары?
Некалькі дзясяткаў нацыянальных сьцягоў, каля 500 чалавек, стыхійнае шэсьце ад Кастрычніцкай да Плошчы Незалежнасьці — так у Менску прайшла акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
Якімі асаблівасьцямі вызначыліся сёлетнія выбары?
12 верасьня а 18-й гадзіне на заклік Мікалая Статкевіча на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі людзі пратэставаць супраць фальсыфікацыі выбараў.
39-гадовая кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах у Палату прадстаўнікоў нечакана атрымала права на дэпутацкі мандат. Сабраць зьвесткі пра новую дэпутатку ў адкрытых крыніцах аказалася складана.
Адной зь неспадзяванак выбарнай кампаніі стала абраньне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім — намесьніцы старшыні Таварыства беларускай мовы, навуковай супрацоўніцы Інстытуту мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Былы прэм’ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран абвясьціў, што пакіне пасаду дэпутата Палаты абшчын брытанскага парлямэнту ад Кансэрватыўнай партыі, куды ён быў абраны ад акругі Ўітні, графства Оксфардшыр.
Якія наступствы будуць мець высновы наконт беларускіх выбараў, зробленыя назіральнікамі АБСЭ?
На выходных Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію намесьніку генэральнага дырэктара ТАСС Міхаілу Гусману.
Лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу выставілі рахунак за «незаконнае зьняцьцё ўрадлівага пласта глебы на землях дзяржлясфонду» ў Веткаўскім раёне. Памер нанесенай навакольнаму асяродзьдзю шкоды ацанілі ў 220 рублёў 50 капеек.
Карэспандэнты Свабоды перадаюць з цэнтру Менску.
Двух былых кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ Вітольда Ашурка (Дзятлаўская акруга) і Валера Мінца (Гарадзенская Занёманская акруга) затрымалі супрацоўнікі ДАІ на выезьдзе зь Ліды.
Тое, што дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў сталі два дэмакратычныя кандыдаты, падвышае шанцы на пазытыўнае стаўленьне Захаду да вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.
У Гомелі паблізу чыгуначнага вакзалу амапаўцы затрымалі грамадзкага актывіста, экс-кандыдата ў дэпутаты і назіральніка на выбарах Уладзімера Няпомняшчых.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі ня сталі тэмай пільнай увагі ва Ўкраіне. Сродкі масавай інфармацыі перадавалі пераважна афіцыйныя навіны пра выбарчую кампанію. Выключэньнем стала толькі абраньне ў новы дэпутацкі корпус двух незалежных кандыдатак.
У горадзе Кале на поўначы Францыі закладзены першы камень у будаўніцтва мура каля лягера мігрантаў, каб прадухіліць іх пранікненьне ў Вялікабрытанію.
Алена Луцковіч, кандыдат у дэпутаты ў Калінкавіцкай выбарчай акрузе № 41, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, расказала ў камэнтары Свабодзе, як галасавалі выбарнікі ў яе акрузе.
Радыё Свабода пацікавілася ў мінакоў, як зьменіцца іх жыцьцё пасьля перамогі апазыцыйных кандыдатак.
Расейскія памежнікі блякуюць транзытны рух на мяжы зь Беларусьсю. Найкарацейшая траса ў Маскву — праз Берасьце і Беларусь — зачыненая для легкавых аўтамабіляў.
Я прапаную парадавацца. Не наіўнай радасьцю, поўнай ілюзій пра глябальную перамогу, але радасьцю як вынікам працы. З намі вымушаны пачынаць лічыцца.
Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ заявілі, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзеньня дэмакратычных і свабодных выбараў.
Старшыня Партыі БНФ лічыць, што дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая маюць магчымасьці ініцыяваць прыманьне важных для краіны законаў, і спадзяецца, што цяпер у Палаце прадстаўнікоў будзе гучаць больш беларускай мовы.
Аглядальніца Deutsche Welle Натальля Макушына лічыць, што правядзеньне выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі была «зьдзекам над здаровым глуздам».