Сьвятлана Алексіевіч: Вайна — выпладзень мужчынскай сьвядомасьці
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію чэскай газэце Lidové noviny.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію чэскай газэце Lidové noviny.
Невядомы мужчына з нажом, які захапіў у закладнікі 15 чалавек у супэрмаркеце Carrefour на поўдні Брусэлю, здаўся паліцыі.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Менску адказала на пытаньне, як зьяўленьне ў Беларусі новага палітвязьня можа паўплываць на двухбаковыя адносіны.
Расейская і сырыйская авіяцыя спынілі паветраныя ўдары ў Алепа, за два дні да заплянаванай паўзы ў бамбаваньнях, якая павінна дазволіць паўстанцам і мірным жыхарам пакінуць горад.
У Крыме зьбіраюць грошы на помнік прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.
Мноства жыхароў Варшавы наведала памінальную імшу па рэжысэры Анджэю Вайду, які памёр 9 кастрычніка ва ўзросьце 90 гадоў.
Удзел дзяцей у турніры па зьмяшаных баявых адзінаборствах у Чачні быў парушэньнем правілаў гэтага віду спорту.
Прэзыдэнт ЗША заявіў пра гэта на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Італіі.
18–19 кастрычніка ў Беларусі зь візытам знаходзіцца намесьніца памочніка Дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк. Гэта ўжо трэці візыт Брыджыт Брынк у Менск: яна наведвала Беларусь у лістападзе 2015 году і ў траўні 2016-га.
На вуліцы Тэкстыльнай, дзе будавалі краму, пакінулі пасярод праезнай часткі жалезабэтонную апору ЛЭП.
Вакханалія на расейскіх тэлеканалах, аднаўленьне беларускіх спрэчак наконт Украіны ў сацыяльных сетках, пагроза дывэрсіяў ва ўкраінскіх гарадах, абвастрэньне ваеннай сытуацыі на Данбасе.
Першамайскі суд Менску вынес прысуд 27-гадоваму Аляксандру Сьвірыду, які ў ліпені напаў на Аляксандра Русевіча, зьбіральніка подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Юрася Губарэвіча.
Сьледзтва па крымінальнай справе супраць жыхара Рудзенску Ўладзімера Кондруся, якога праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнем, скончана. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.
Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы агулам на 80 базавых велічынь, што складае 1680 рублёў.
Пстрыкаючы тэлевізійным пультам у гатэлі ўзбэцкай Бухары, выпадкова натрапіў на афіцыйны канал туркмэнскага тэлебачаньня. І наступныя тры гадзіны ня мог адарвацца ад захапляльнага відовішча — прапаганда культу прэзыдэнта Бердымухамедава выходзіла па-за ўсе нормы прыстойнасьці.
Матарола (Арсен Паўлаў) будзе пахаваны 19 кастрычніка ў Данецкай вобласьці. Некалькі фактаў: якім ён быў.
Краснагвардзейскі суд Санкт-Пецярбургу 18 кастрычніка вынес прысуд у справе банды, чальцы якой зьбівалі геяў і вымагалі ў іх грошы.
Пра якія тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы гавораць сьвежыя статыстычныя дадзеныя?
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-жнівень 2016 году зьнізіліся на 7,1% у параўнаньні з аналягічным леташнім паказчыкам.
Урад Грэнляндыі заклікаў ЗША і Данію забраць зь яе тэрыторыі 30 старых амэрыканскіх аб’ектаў, якія засталіся на высьпе ў спадчыну ад «халоднай вайны».
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію ўкраінскаму сайту gordonua.com выказаўся наконт беларускай улады і пэрспэктыў дэмакратычных перамен у краіне.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пракамэнтаваў закрыцьцё рахункаў расейскага тэлеканалу RT (Russia Today) у Вялікабрытаніі.
Разьмяшчэньне пад Калінінградам расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» зьяўляецца сыгналам для ўсёй Эўропы, заявіла прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце.
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскаму грамадзкаму абʼяднаньню «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць».
Навукоўцы ўнівэрсытэту штату Мічыган у ЗША правялі дасьледаваньне таго, якая у розных краінах спачувальнасьць да іншых людзей і іх поглядаў.