Беларуская палова Ільдара Дадзіна, чырвоны Ленін у Лідзе і 5 парадаў аматарам хадзьбы
А ХТО ТАМ І ДЗЕ! Рассылка Радыё Свабода.
А ХТО ТАМ І ДЗЕ! Рассылка Радыё Свабода.
Кент Гарстэдт, кіраўнік працоўнай групы назіральнікаў па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ, заявіў, што мінулыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Аднак пры гэтым назіральнікі адзначылі больш актыўнае супрацоўніцтва з боку ўладаў, чым у папярэднія гады.
Ліловыя шаўковыя майткі, якія некалі належалі жонцы Гітлера Еве Браўн, прададзеныя ў Брытаніі на аўкцыёне за 2900 фунтаў (больш як за 3600 даляраў).
Былы палітвязень Мікола Дзядок быў затрыманы ў Вільні ў часе пікету перад будынкам расейскай амбасады.
Да чаго імкнецца Расея, праводзячы спэцапэрацыі ў Чарнагорыі, Баўгарыі і іншых краінах Эўропы?
Вядучыя кандыдаты на выбарах прэзыдэнта ЗША пачалі апошні перад выбарамі дзень агітацыі ў вызначальных для іх штатах.
Жыхар Чачні Рамазан Джалалдзінаў, які выступаў з крытыкай на адрас кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, прапаў бязь вестак.
Кастрычніцкі эканамічны форум — «пацёмкінская вёска» для Захаду ці сыгнал аб старце рэформаў?
«Такіх паводзінаў АМАПу пры затрыманьні я не памятаю даўно. Можа быць, нават, мяне ніколі так ня мялі на падлозе буса, як мялі ў гэты сьвяточны дзень 7 лістапада 2016 году», — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, якога затрымалі сёньня ў Менску.
Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што ўцекачы, якія прыбываюць у краіны Эўразьвязу, павінны атрымліваць прытулак не ў адпаведнасьці са сваімі пажаданьнямі, а паводле рэальных магчымасьцяў.
Праца над праектам міжнароднай аўтастрады ад Клайпеды да Салонікаў пераходзіць у практычную фазу.
Чаму Беларусь адзначае гадавіну камуністычнай рэвалюцыі ў Расейскай імпэрыі, а Расея — не?
Спэцыялізаваны міжраённы ваенны суд па крымінальных справах у Астане прысудзіў бізнэсоўца Тахтара Туляшова да 21 года пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Анастасія Зотава, жонка расейскага палітвязьня Ільдара Дадзіна, расказвае, як яны з будучым мужам пазнаёміліся на акцыі ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, пра свае назіраньні ў Беларусі і пра тое, што яны даведаліся з кнігі беларускага палітвязьня Ігара Аліневіча.
Расейская Камісія Рады правоў чалавека (РПЧ) 7 лістапада пачала працу ў калёніі, дзе адбывае пакараньне Ільдар Дадзін.
Каля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада адкрылі помнік Леніну.
Удзельнік цыклю «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, былы бізнэсовец, літаратар, грамадзкі дзяяч Андрэй Клімаў.
Памочнікі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа забаранілі яму самастойна пісаць у Твітэры ў апошнія дні перадвыбарнай гонкі, паведамляе The New York Times.
Сёньня на ўрачыстым адкрыцьці помніка Леніну ля МТЗ лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча брутальна зьбілі людзі ў цывільным.
Некалькі сотняў тысяч жаўнераў НАТО будуць падрыхтаваныя да хуткай рэакцыі ў выпадку агрэсіі з боку Расеі — паведаміла сёньня брытанскае выданьне Times са спасылкай на словы генэральнага сакратара альянсу Енса Столтэнбэрга.
Каля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада адкрылі помнік Леніну. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч падчас адкрыцьця помніку быў затрыманы.
Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну, які стаіць каля Дому афіцэраў у Лідзе.
Экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заклікаў Эўразьвяз заняцца станам польскай дэмакратыі. У інтэрвію нямецкай штодзённай газэце Sueddeutsche Zeitung Валэнса сказаў, што эўрасупольнасьць павінна прыгразіць Польшчы выключэньнем з ЭЗ.
Парк імя 60-годзьдзя Кастрычніка заклалі ў 1977 годзе ў магілёўскім Задняпроўі, але за чатыры дзясяткі гадоў ён так і не разросься. Пра ўпарадкаваньне парку як зоны адпачынку гаворка вядзецца даўно, аднак мала што робіцца дзеля гэтага.
У Менску каля Дому ўраду адбыўся мітынг Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) з нагоды чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі.