Польская ўрадавая кааліцыя адмовілася ад плянаў абмежаваць доступ СМІ ў парлямэнт
Парлямэнт Польшчы адмовіўся ад плянаў абмежаваць доступ СМІ у Сэйм і Сэнат. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы па польскім тэлебачаньні.
Парлямэнт Польшчы адмовіўся ад плянаў абмежаваць доступ СМІ у Сэйм і Сэнат. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы па польскім тэлебачаньні.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў у этэры тэлеканалу TRT, што забойства расейскага амбасадара ў Анкары Андрэя Карлава зьяўляецца «правакацыяй» двухбаковых адносін.
У швайцарскім горадзе Цюрых тры чалавекі былі параненыя, калі невядомы пачаў страляніну каля ісламскага цэнтру, непадалёк ад галоўнага чыгуначнага вакзалу ў панядзелак увечары.
У Бэрліне грузавік уехаў у натоўп людзей каля каляднага кірмашу, загінулі прынамсі дзевяць чалавек, шмат параненых. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы асудзіў забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў, кіраўнікі міжнародных арганізацый выступі з асуджэньнем забойства расейскага амбасадара ў Турэччыне Андрэя Карлава.
Сёньня ў кампаніі па выбарах прэзыдэнта ЗША завершыцца яшчэ адзін этап. Чакаецца, што калегія электараў афіцыйна пацьвердзіць, што мільярдэр і будаўнічы магнат Дональд Трамп стане 45-м прэзыдэнтам ЗША.
Ці спраўдзіў ён спадзевы, якія ўскладаліся на яго? Слабым, сярэднім ці вялікім лідэрам быў першы чарнаскуры прэзыдэнт Амэрыкі? Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Да шасьцідзесяцігадовай жыхаркі Гомеля Ніны Жызьнеўскай, маці беларускага героя ўкраінскага Майдану Міхася Жызьнеўскага, двойчы прыяжджала хуткая мэдычная дапамога, але ў шпіталь яе так і не паклалі.
Забойца расейскага пасла ў Турэччыне быў паліцыянтам, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў службах бясьпекі.
У Петрапаўлаўскім саборы ў Менску 19 сьнежня прайшло разьвітаньне зь пісьменьнікам і дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Леанідам Мараковым.
Расейскі пасол памёр пасьля стрэлу ў Анкары, паведаміла прэс-сакратарка расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.
ААН патрабуе весьці міжнародны «адэкватны, абʼектыўны і непасрэдны маніторынг» эвакуацыі мірнага насельніцтва з гэтага сырыйскага гораду.
Чаму Польшча зачыняе беларускамоўны тэлеканал «Белсат»? Што страціць і што набудзе Варшава ад гэтага кроку? Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
20 сьнежня адзначаць першыя 100 дзён працы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня.
Расейскага пасла ў Турэччыне сур'ёзна паранілі ў Анкары падчас нападу са стралялінай. Пра гэта паведаміў турэцкі тэлеканал NTV.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі затрымаў службовых асобаў чатырох буйных прадпрыемстваў — Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу, «БелАЗу» і «Гомсельмашу».
Што стаіць за інфармацыйнай атакай супраць Рассяльгаснагляду? Прэтэнзіі гэтага расейскага ведамства маюць аб’ектыўны грунт або гэта збольшага палітычны ціск? Удзельнічаюць: Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Эўрапейскі Зьвяз у панядзелак падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 году. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай Рады.
Улады забаранілі продаж усіх вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Іркуцкай вобласьці.
Найбольш стабільнымі і пасьпяховымі краінамі СНД расейцы лічаць Беларусь (68%) і Казахстан (51%) — гэтыя паказьнікі вырасьлі адпаведна з 66% і 45% у 2014 годзе.
Падпалкоўнік міліцыі Бухаўцоў просіць суд прызнаць зьвесткі ў відэаматэрыялах Кастуся Жукоўскага, зьнятых для тэлеканалу «Белсат», а таксама разьмешчаных падчас выбараў у сацыяльнай сетцы, зьняважлівымі для ягонага гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі ды спагнаць з фрылансэра 2000 рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.
Аўтары Свабоды Галіна Абакунчык і Вінцук Вячорка могуць атрымаць прэмію ў намінацыях «Мэдыя/журналіст году» і «Мэдыяактыўнасьць году».
За 9 гадоў тэлеканал «Белсат» зьняў 140 дакумэнтальных фільмаў, якія здабылі 45 узнагародаў на кінафэстывалях. Журналісты каналу зьнялі 125 доўгіх рэпартажаў пра Беларусь, Армэнію, Расею, Турцыю, Украіну.
Найбуйнейшы ўкраінскі камэрцыйны «Прыватбанк», які абслугоўваў больш як 20 мільёнаў грамадзян, нацыяналізаваны, а пасьля аздараўленьня ягонай дзейнасьці будзе выстаўлены на продаж.