Кампанія па пераабраньні Трампа падала ў суд на New York Times
Пазоў падалі ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк.
Пазоў падалі ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк.
Грузінская апазыцыя пратэставала супраць прысутнасьці кіраўніка МЗС РФ Лаўрова на пасяджэньні камітэту міністраў Рады Эўропы ў Тбілісі. Пасяджэньне перанесьлі ў Страсбур. Міністар замежных справаў Грузіі выказаў засмучэньне з гэтай нагоды.
У расейскім горадзе Падольску непадалёк ад Масквы нарад паліцыі арганізаваў вулічную бойку.
Ні арганізатар, ні заказчык забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова дагэтуль ня знойдзены.
Свабода паразмаўляла з Тацянай Ткачовай пра працу над праектам і пра тое, чаму, на думку фатографкі, беларускім мэдыя трэба вучыцца ў замежных.
Беларуская сям’я менш як за 2 месяцы сабрала 300 тысяч даляраў на лячэньне чатырохмесячнай дачкі, хворай на СМА. У Беларусі людзі з такім дыягназам адмысловага лячэньня не атрымліваюць.
Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі Павел Крашаніньнікаў. Паводле яго з датай пагадзіўся прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
У траіх расейцаў з круізнага лайнэра «Diamond Princess», эвакуаваных у Казань з Японіі, пацьверджана захворваньне каранавірусам новага тыпу.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля пакараў блогера-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча штрафам у 81 рубель за дробны крадзеж. Паводле пратаколу міліцыі, былы кандыдат у дэпутаты скраў у краме будаўнічых матэрыялаў вугалкі, ізастужку і шпінгалеты.
У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды паведамілі, што затрыманы сьведка Яговы Мікалай Махалічаў з Расеі знаходзіцца ў СІЗА № 2 у Віцебску. Генпракуратура ж будзе прымаць рашэньне пра экстрадыцыю.
Сьцісла: беларускі бок не прапанаваў фармат сустрэчы.
Люты-2020 — больш як 2,23 рубля за даляр. А калі даляр быў па пяцьсот рублёў?
У справе «Сети» 7 чалавек у Расеі атрымалі агулам 86 гадоў зьняволеньня на ўсіх. У Вікіпэдыі і СМІ дагэтуль сьцьвярджаецца, што «Сеть» мела аддзяленьне ў Беларусі.
Нафту на беларускія НПЗ з сакавіку, у дадатак да групы «Сафмар», пачнуць пастаўляць пяць новых расейскіх пастаўшчыкоў, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
У праграме: Як паўплывае стан эканомікі на выбарчую кампанію. Абмяркоўваюцб Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык Падарожжы Зьмітра Бартосіка.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне родным і блізкім Дзьмітрыя Язава. Дзьмітры Язаў быў адным з кіраўнікоў перавароту, які суправаджаўся адхіленьнем ад улады прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падтрымаў ўнясеньне ў Канстытуцыю папраўкі аб магчымасьці непрызнаньня ў Расеі рашэньняў замежных судоў і арбітражаў.
Аўкцыён адбыўся з трэцяга разу. Стартавая цана была 3,5 мільёна. Будынак на праспэкце Незалежнасьці, 79 — помнік архітэктуры 1930-х гадоў у стылі канструктывізму.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту адмяніла заплянаваную на 26 лютага сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Тысячы чалавек бязь вестак зьніклі ў спэцыяльных паселішчах на поўначы Расеі, куды адпраўлялі жыць раскулачаных сялян у пачатку 1930-х гадоў.
У Кіеве лічаць, што пасьля расейскай анэксіі Крыму і акупацыі часткі Данбасу наступнай можа стаць Беларусь.
У Кіеве каля Офіса прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага 26 лютага адзін з грамадзянаў Украіны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня.
Забарона на эўтаназію на камэрцыйнай аснове супярэчыць асноўнаму закону Нямеччыны. Такое рашэньне Фэдэральны канстытуцыйны суд краіны вынес у сераду, 26 лютага.
У Раўбічах пад Менскам стартаваў чэмпіянат Эўропы па біятлёне. У момант урачыстага адкрыцьця ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскага рэзэрву было 6 градусаў цяпла.
WHO не рэкамэндуе ўводзіць абмежаваньні на паездкі і гандаль з Кітаем і іншымі краінамі, дзе зафіксавалі выпадкі COVID-19.