Трамп падпісаў указ аб рэформе паліцыі
«Амэрыканцы ведаюць праўду: без паліцыі пануе хаос, без закону надыходзіць анархія»
«Амэрыканцы ведаюць праўду: без паліцыі пануе хаос, без закону надыходзіць анархія»
Пэкін 16 чэрвеня павысіў узровень рэагаваньня на надзвычайную сытуацыю ў сфэры аховы здароўя з трэцяга да другога. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гарадзкіх уладаў.
У няволі Ўладзімер Няроўскі адзначыў 40-годзьдзе (24 траўня). У яго трое непаўналетніх дзяцей.
У пункце часовага разьмяшчэньня ў Дагестане на мяжы з Азэрбайджанам раніцай 16 чэрвеня адбыліся сутычкі паміж паліцыянтамі і грамадзянамі Азэрбайджану. Паліцыя затрымала каля 90 чалавек.
Банк заклікае «адкласьці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізычную прысутнасьць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасьць перамяшчэньняў, якія ня носяць абавязковага характару».
Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту заявілі 16 чэрвеня, што яны вызначылі першы прэпарат, які зьмяншае сьмяротнасьць ад каранавірусу.
У Дыжон на ўсходзе Францыі ўлады накіравалі дадатковыя сілы жандармэрыі пасьля беспарадкаў, якія адбываліся ў гэтым горадзе некалькі апошніх дзён.
На Сяргея Ціханоўскага завялі новую крымінальную справу за перашкоду выбарам, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Свабода знайшла чалавека, які сядзеў у ізалятары на Акрэсьціна разам з Паўлам Севярынцам і ўжо выйшаў на волю. Наш суразмоўца пракамэнтаваў заяву прэсавай службы МУС пра тое, што правы Паўла Севярынца ў ізалятары не парушаюцца.
11 сутак адбыла ў ізалятары на Акрэсьціна грамадзкая актывістка, праваабаронца Натальля Гарачка, якую затрымалі 5 чэрвеня каля Камароўскага рынку.
Сёньня свае вершы зь нядаўна выдадзенай кнігі “Кругі і колы” чытае магілёўскі пісьменьнік і лекар Васіль Аўраменка.
Настаўніца, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец расказвае пра невядомыя дэталі звальненьня са смалявіцкай гімназіі за верш «Я за вас не галасавала ніколі», хвалю салідарнасьці і прапановы працы.
ВУП Беларусі ў студзені — траўні 2020 году склаў 51 мільярд беларускіх рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,8% менш, чым у студзені — траўні 2019 году.
16 чэрвеня падчас наведваньня горадзенскага прадпрыемства «Гродна Азот» Аляксандар Лукашэнка сярод іншага выказаўся пра будаўніцтва БелАЭС, каранавірус, выбары і заробкі беларусаў.
Аляксандар Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Зяленскага прыехаць у Беларусь на ІІІ форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які заплянаваны на пачатак кастрычніка.
15 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў выбарчы пікет, які наведаў прэтэндэнт у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Вось што казалі людзі, які трапілі ў стрым Радыё Свабода.
Індыя заявіла 16 чэрвеня, што як мінімум 20 яе вайскоўцаў былі забітыя ў інцыдэнце з кітайскімі салдатамі на мяжы ў Гімалаях, якую аспрэчваюць абодва бакі.
Сьвятлана Ціханоўская сёньня паведаміла, што ёй было тэлефанаваньне з пагрозамі — каб падумала пра лёс дзяцей і не здавала подпісы за вылучэньне ў прэзыдэнты.
Як выглядае беларуская выбарчая кампанія з Кіева? Які вынік беларускіх выбараў будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам Украіны?
Зьвесткі пра Валера Цапкалу часьцей шукаюць праз Google жыхары Горадзенскай вобласьці, а пра Віктара Бабарыку — Менскай вобласьці. Свабода паглядзела на папулярнасьць пошукавых запытаў па-расейску напярэдадні выбараў.
16 чэрвеня пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна выйшаў лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Ён расказаў, што робіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, калі затрымліваюць актывістаў выбарчай кампаніі.
Літва ўручыла Беларусі ноту, у якой афіцыйна просіць даць інфармацыю пра тое, ці фіксавалася ў Беларусі забруджваньне Нёмана, піша delfi.lt.
Аўтара каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі пад Пухавічамі 16 чэрвеня, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сёньня дэпутаты парлямэнту Армэніі далі згоду на крымінальны перасьлед кіраўніка апазыцыйнай фракцыі «Квітнеючая Армэнія» Гагіка Царукяна.
Раённыя тэрытарыяльныя камісіі па ўсёй Беларусі адхіляюць заявы назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на права прысутнічаць і назіраць за сапраўднасьцю здадзеных подпісаў, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».