Звыш ста чалавек затрыманыя ў цэнтры Масквы на акцыі «Не вечнаму Пуціну»
У цэнтры Масквы супрацоўнікі Расгвардыі затрымалі звыш ста ўдзельнікаў акцыі «Не вечнаму Пуціну».
У цэнтры Масквы супрацоўнікі Расгвардыі затрымалі звыш ста ўдзельнікаў акцыі «Не вечнаму Пуціну».
У рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы «Белгазпрамбанку» арыштавалі рахункі жонкі Андрэя Круглова, намесьніка расейскага міністра фінансаў.
Пра што сьведчаць падзеі пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты — пратэсты па ўсёй краіне і падача скаргаў у ЦВК?
«У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз».
Каля 20:00 ля плошчы Незалежнасьці фотакарэспандэнт Tut.by заўважыў старшыню Менгарвыканкаму Анатоля Сівака.
Міністэрства аховы здароўя выключыла Расею зь пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19.
Блогер Эдуард Пальчыс лічыць, што пратэсты ператвараюцца з карга-культу ў канкрэтны інструмэнт, і заяўляе, што цяпер з уладай «няма пра што гаварыць».
Увечары 15 ліпеня Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што накіравала запрашэньні на выбары міжнародным назіральнікам.
15 ліпеня ля Дома ўраду ў Менску выстраілася чарга з ахвотных падаць скаргу ў ЦВК на яго рашэньне аб адмове Бабарыку і Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты.
На наступны дзень пасьля таго, як ЦВК не зарэгістравала кандыдатамі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, людзі прыйшлі падаць скаргу на гэтае рашэньне.
Пасьля заканчэньня жывой трансьляцыі ад чаргі ахвотных падаць скаргу ў ЦВК невядомыя схапілі карэспандэнта Свабоды Антона Трафімовіча.
У гэтым годзе ўлады Берасьця вырашылі не праводзіць маштабныя мерапрыемствы на Дзень гораду «ў сувязі з эпідэміялягічным становішчам».
Улады ЗША вырашылі адмяніць патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн
У Менску на ўваход і выхад зачынілі станцыі мэтро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Плошча Перамогі».
З гэтым пытаньнем карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да зарэгістраваных кандыдатаў і ў іх штабы.
Пасьля таго, як напярэдадні ЦВК не зарэгістравала кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыку і Цапкалу, 15 ліпеня людзі прыйшлі, каб падаць скаргі на гэтае рашэньне.
На вуліцы Мясьнікова АМАП пачаў затрымліваць людзей з чаргі. Вуліцу Мясьнікова перакрылі аўтазакамі і сілавікамі.
Па падліках журналіста Свабоды, у чарзе стаіць каля 2 тысяч чалавек.
15 ліпеня адвакаты Віктара Бабарыкі Натальля Мацкевіч і Дзьмітры Лаеўскі наведалі яго ў СІЗА КДБ.
Бізнэсовец турэцкага паходжаньня Сэдат Ігдэджы падаў пазоў супраць Валера Цапкалы аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
15 ліпеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня вялікага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы і вучонага Ўладзімера Дубоўкі.
Несанкцыянаваныя акцыі «арганізаваныя і сплянаваныя» штабамі двух палітыкаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзыдэнта, заявіла Ярмошына.
Пэнсіянэрка Ірына Вітальеўна аказалася каля менскай плошчы Перамогі ўвечары 14 ліпеня. Адтуль яе забрала хуткая, мэдыкі наклалі гіпс.
Новая большасьць выйшла на палітычную арэну падчас выбарчай кампаніі ня дзеля таго, каб зьдзейсьніць рэвалюцыю.
Каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава падзякавала беларусам, якія выйшлі 14 ліпеня на акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі.