У Вільні зьявіцца помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл
![У Вільні зьявіцца помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл](https://gdb.rferl.org/FA4FB535-44D1-44E6-A813-FEBA790546F3_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
У дворыку бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года зьявіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і ягонай жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.