Усьлед за Беларусьсю ў Расеі заклікалі прыняць тых, хто зьехаў. Але ёсьць умова
Расея не павінна адрынаць людзей, якія пакінулі краіну пасьля 24 лютага 2022 года зь ідэйных меркаваньняў, калі яны вяртаюцца «з усьведамленьнем таго, што сапраўды зрабілі памылку». Аб гэтым у калядным інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия-1» заявіў патрыярх РПЦ Кірыл.