У сьвеце спыняюць эксплуатацыю адной з мадэляў Boeing. У самалёта ў паветры адарваліся аварыйныя дзьверы
Фэдэральнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) распарадзілася часова спыніць эксплуатацыю некаторых самалётаў Boeing 737 MAX 9 пасьля таго, як у самалёта гэтай мадэлі падчас палёту адарваліся дзьверы аварыйнага выхаду.