Два гады зь дзевяці з болем у адзінай нырцы. Адзін з найстарэйшых палітвязьняў Беларусі рыхтуецца сустрэць Дзень народзінаў за кратамі
У панядзелак, 22 студзеня, свой 74-ты Дзень народзінаў і другі год за кратамі будзе адзначаць палітзьняволены лідэр аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Берасьнеў.