Два энэргаблёкі БелАЭС даюць менш за палову неабходнай Беларусі электраэнэргіі
Два энэргаблёкі БелАЭС забясьпечваюць каля 40 працэнтаў патрэбнасьці Беларусі ў электраэнергіі. Пра гэта расказаў намесьнік галоўнага інжынэра па падрыхтоўцы пэрсаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандар Ерын.