Мінабароны Расеі паведаміла пра зьбіцьцё 7 дронаў. У Валгаградзе загарэўся адзін з найбуйнейшых НПЗ
![Мінабароны Расеі паведаміла пра зьбіцьцё 7 дронаў. У Валгаградзе загарэўся адзін з найбуйнейшых НПЗ](https://gdb.rferl.org/9FCFC76F-2E4D-416B-997F-C3C89EC30ED0_w800_h450.jpg)
У Валгаградзе нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» загарэўся пасьля атакі бесьпілётнікамі па тэрыторыі Расеі. Пажар узьнік 3 лютага каля 5-ай раніцы па мясцовым часе. Улады сьцьвярджаюць, што дрон зьбілі.