«Ня трэба будаваць жалезную заслону». Ціханоўская супраць закрыцьця Літвой памежных пераходаў зь Беларусьсю
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала BNS прапанову літоўскага Камітэту па нацыянальнай бясьпецы зачыніць яшчэ два памежныя пераходы. Яна заявіла, што разумее асьцярогі службаў бясьпекі Літвы, але закрыцьцё пагранпераходаў для пасажыраў лічыць лячэньнем сымптомаў, а не пазбаўленьнем прычынаў.