Адхіленьне Надзеждзіна ад удзелу ў выбарах азначае, што Крэмль вывучыў беларускія ўрокі, — Рудкоўскі
Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе, чаму ў Расеі не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта лібэральнага кандыдата Барыса Надзеждзіна; канстатуе, што расейская ўлада адыходзіць ад тактыкі «кіраванага плюралізму», і разважае пра паралелі паміж беларускай і расейскай сытуацыямі.