Прэзыдэнтка Вугоршчыны заявіла аб адстаўцы праз скандал з памілаваньнем асуджанага ў справе пэдафіліі
Прэзыдэнтка Вугоршчыны Каталін Новак заявіла ў суботу, што сыходзіць у адстаўку. Яе прычынай стаў гучны скандал у сувязі з памілаваньнем асуджанага па справе аб сэксуалізаваным гвалце ў адносінах да дзяцей.