«Не маўчыце пра рэпрэсіі». «Вясна» заклікае паведамляць праваабаронцам пра палітычныя прысуды
«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».