У расейскім сьледчым ізалятары памёр украінец, якога вінавацілі ў шпіянажы
![У расейскім сьледчым ізалятары памёр украінец, якога вінавацілі ў шпіянажы](https://gdb.rferl.org/084a0000-0aff-0242-2eaf-08d9ea3b4773_cx25_cy0_cw74_w800_h450.jpg)
У Расеі памёр 71-гадовы грамадзянін Украіны Віктар Дземчанка, абвінавачаны ў шпіянажы, удзеле ў «тэрарыстычнай супольнасьці» і незаконным захоўваньні зброі. Пра гэта паведамляе расейскае праваабарончае таварыства «Мемориал».