Армія Ізраілю знайшла тунэль ХАМАС пад будынкам агенцтва ААН у Газе
Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС. У БАПОР заявілі, што ня ведалі аб тунэлі.