«Хрысьціянская візія»: сьвятары Гарадзеншчыны ўдзельнічаюць у перадвыбарчай агітацыі
Праваслаўнае і ў меншай ступені каталіцкае духавенства Горадзенскай вобласьці актыўна агітуе вернікаў прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».