Пазьняк назваў Навальную праектам «кухарка-2». Як на гэта зрэагавалі вядомыя жанчыны Беларусі
Апазыцыйны палітык у эміграцыі, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк апублікаваў у сваіх сацсетках крытычны допіс пра сьмерць Навальнага і заяву ягонай удавы Юліі Навальнай пра тое, што яна працягне справу расейскага апазыцыйнага палітыка.