«Поўнае глупства». Каардынатар польскіх спэцслужбаў пра заяву Лукашэнкі аб «падрыхтоўцы правакацыі» ў Варшаве
![«Поўнае глупства». Каардынатар польскіх спэцслужбаў пра заяву Лукашэнкі аб «падрыхтоўцы правакацыі» ў Варшаве](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-2c20-08dc3228bcc5_cx8_cy0_cw91_w800_h450.jpg)
Каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семаняк назваў «поўным глупствам» заяву Лукашэнкі пра «буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы», якую нібыта рыхтуюць польская і амэрыканская выведкі.