Кабінкі бяз шторак, падарункі выбарнікам, першае затрыманьне, ЦВК кажа пра яўку ў 14,61%: як праходзіць датэрміновае галасаваньне ў Беларусі
Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў у Беларусі пачалося 20 лютага. 21 лютага ЦВК заявіў, што за два дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі ўжо 14,61% грамадзян. Праваабаронцы фіксуюць парушэньні.