Харчовая праграма ААН прыпыніла працу ў сэктары Газа з прычыны марадэрства і нападаў на супрацоўнікаў
Сусьветная харчовая праграма ААН прыпыняе раздачу прадуктаў у сэктары Газа. Пра гэта паведаміла кіраўніца праграмы Сіндзі Макейн. Прычынай сталі выпадкі марадэрства і нападаў на супрацоўнікаў праграмы з боку жыхароў сэктара.