Трыццаць гадоў марных спробаў. Чаму Беларусь адмовілася ўступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю
Нядаўна ўрад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Такім чынам, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму?